Шчукін написал 2014-12-10 обращение
- Email отправителя: [email protected]
- Фамилия отправителя: Шчукін
Собственное имя: Павел
Отчество (если таковое имеется): Генадзевіч
Адрес места жительства (места пребывания) и (или) места работы (учебы): г.Гомель. праспект Рэчыцкі 95-4.
Контактный телефон (указать код города, или мобильного оператора): +375447471434
Текст обращения: Добры дзень! Нагодай для майго звароту паслужылі некалькі прычын: 1) Сітуацыя якая складваецца ва Украіне на тэрыторыі Донбас. 2) Вострыя перажыванні за будучыню Рэспублікі Беларусь, а менавіта за яе незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць. І артыкул на незалежным інтэрнэт рэсурсе спасылка (charter97.org/ru) У апошні час на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь назіраецца з’яўленне мноства аб’яднанняў з суседняй дзяржавы (Расеі) якія вызнаюць ярка выражаны Расійскі нацыяналізм, якія займаюцца распаўсюджваннем незарегістраванай сімволікі, у прыватнасці сімволікі Расійскай Федэрацыі і сімволікі сваіх арганізацый (якія не зьяўляюцца сімволікай Рэспублікі Беларусь). Выклікае асцярогі тое што гэтыя арганізацыіі і суполкі нясуць у сярэднетэрміновай і доўгатэрміновай перспектыве сепаратысцкія настроі і пагрозу незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь. А гэтак жа заяўляючы што Рэспубліка Беларусь з’яўляецца неад’емнай часткай нейкага «русского мира» нясуць пагрозу гістарычнай і культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь. з усім вышэй сказаным звяртаюся да вас з заявай праверыць на прадмет рэгістрацыі, права знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь а так жа права ажыццяўляць сваю дзейнасць і распаўсюджваць сваю сімволіку і друкаваную прадукцыю наступныя арганізацыі : 1) Цэнтр Расійскага Фонду «Рускі свет» пад кіраўніцтвам Вячаслава Ніканава. афіцыйны сайт — russkiymir.ru 2) незарэгістраваная арганізацыя якая распаўсюджвае свае ідэі ды сімволіку па усёй Рэспублікі Беларусь . ..vk.com Сустрэчы у іх праходзяць г.Гомелі ў 16-00 ў ДК Фестывальны на 3 паверсе. уваход з боку басейна Дэльфін па чэцьвяргах ды нядзелях.